Наша гісторыя
Фундацыя «Młoda Białoruś» падтрымлівае працу людзей у сацыяльным накірунку, а таксама інфармацыйна дапамагае беларусам і беларускам у адаптацыі ў Польшчы. Акрамя гэтага, мы арганізуем і праводзім сацыяльныя і адукацыйныя кампаніі, навучальныя праграмы, пашыраем доступ да ведаў у сферы мясцовага актывізму і экалогіі. Мы рэгулярна ствараем і распаўсюджваем інфармацыйныя матэрыялы, праводзім ментарскую падтрымку ініцыятыўных груп і спрыяем развіццю лакальных супольнасцяў, каб яны маглі самастойна вырашаць праблемы сваіх гарадоў і раёнаў.
Асобнай часткай дзейнасці стала перадача і распаўсюджванне польскага досведу ў сферы гарадскога развіцця, сацыяльных ініцыятыў, самакіравання, экалогіі і інклюзіі. Мы імкнёмся, каб беларускія супольнасці маглі браць прыклад з дзеючых мадэляў, адаптаваць іх да мясцовых умоў і самастойна запускаць падобныя праекты.

2021-2025
Фундацыя «Młoda Białoruś» аказала падтрымку больш чым 500 асобам, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і сутыкнуліся з наступствамі падзей у краіне ў 2020 годзе. Арганізацыя забяспечвала кансультацыйную, інфармацыйную, транспартную дапамогу тым, хто меў у ёй патрэбу. Дзякуючы супрацоўніцтву з польскімі партнёрамі больш за 100 чалавек атрымалі неабходную медыцынскую падтрымку на тэрыторыі Польшчы. Для асоб з цяжкімі траўмамі былі арганізаваныя асобныя краўдфандынгавыя зборы праз анлайн-платформы і сацыяльныя сеткі.
У снежні быў прадстаўлены дакументальны фільм «Жыццё пасля: 9 гісторый», у якім сабраны асабістыя аповеды людзей, што прайшлі праз цяжкі жыццёвы досвед і былі вымушаныя шукаць шляхі аднаўлення. Відэа паглядзелі больш за 50 000 чалавек на YouTube, што пацвердзіла высокую зацікаўленасць грамадскасці да тэматыкі аднаўлення і асабістых гісторый.

2020
Вялася актыўная праца ў сацыяльным накірунку. Была аказана падтрымка шэрагу мясцовых ініцыятываў, якія займаліся вырашэннем сацыяльных праблем. Былі арганізаваны адукацыйныя мерапрыемствы, якія дамапагалі людзям вучыцца вырашаць мясцовыя праблемы самастойна, арганізоўваць працу ў сваёй лакальнай супольнасці і будаваць гарызантальныя сувязі.
У жніўні 2019 года актывісты арганізацыі і мясцовыя жыхары дабіліся закрыцця сметніка ТБА Прудзішча. Сацыяльная кампанія вялася на пряцягу 3-х год.
У выніку працы ў сацыяльным накірунку з’явілася некалькі мясцовых суполак, якія былі аб’яднаны ў рэсурсны цэнтр грамадскіх ініцыятыў.

2019
Каманда арганізацыі дапамагла жыхарам мікрараёну Чыжоўка ў Мінску не дапусціць ушчыльнення тэрыторыі новымі дамамі, якія хацелі пабудаваць на месцы дзіцячай пляцоўкі.
Пачатак кампаніі па закрыцці сметніка ТБА Прудзішча ў Мінску каля жылых мікрараёнаў Лошыцы і Чыжоўка.
Пачатак кампаніі па закрыцці сметніка ТБА Прудзішча ў Мінску каля жылых мікрараёнаў Лошыцы і Чыжоўка.
2017
«Маладая Беларусь» сфакусавалася ў сваёй працы на сацыяльным накірунку. Такое рашэнне было прынятае на падмурку запытаў бенефіцыяраў. Людзі падчас розных электаральных кампаній выказвалі незадаволенасць сацыяльнымі аспектамі. Арганізацыя пачала дапамагаць жыхарам беларускіх гарадоў і мястэчак вырашаць рознага кшталту праблемы.
Разам з тым, «Маладая Беларусь» узяла ўдзел у незалежным назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў складзе кампаніі «За справядлівыя выбары».
Разам з тым, «Маладая Беларусь» узяла ўдзел у незалежным назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў складзе кампаніі «За справядлівыя выбары».
2015
Арганізацыя ўдзельнічала ў незалежным назіранні за мясцовымі выбарамі ў складзе кампаніі «За справядлівыя выбары». Незалежныя назіральнікі зафіксавалі больш за 50 розных парушэнняў.
Рух «Маладая Беларусь» прыняў удзел у акцыі Дзень Волі. Апроч асноўнай тэматыкі акцыя была накіравана на падтрымку Украіны пасля пачатку вайны на Данбасе.
Арганізацыя «Маладая Беларусь» зарэгістравала ў Польшчы фундацыю пад назвай «Młoda Białoruś».

2014
Каманда руху ўдзельнічала ў парламентскіх выбарах. Было вылучана каля 20 кандыдатаў. Таксамы было арганізавана незалежнае назіранне ў складзе кампаніі «За справядлівыя выбары».
2012
У перыяд пасля выбараў арганізацыя праводзіла ўласныя акцыі. 25-га сакавіка з нагоды Дня Волі актывісты «Маладой Беларусі» вывесілі ў розных частках краіны больш за 20 бел-чырвона-белых сцягоў.
28-га снежня актывісткі арганізацыі выпусцілі каляндар з актуальнымі пытаннямі да дзейснай улады. Каляндар шырока разышоўся ў СМІ: пра яго напісалі незалежныя беларускія рэсурсы, а таксама буйныя парталы іншых краін. Сумарная колькасць праглядаў навін аб календары ў розных СМІ склала каля 1 млн. чалавек.

2011
Арганізацыя прыняла ўдзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі. «Маладая Беларусь» вылучыла 38 кандыдатаў.
Рух далучыўся да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Больш за 120 сяброў «Маладой Беларусі» увайшлі ў ініцыятыўныя групы кандыдатаў у прэзідэнты Алеся Міхалевіча і Рыгора Кастусёва і сабралі больш за 12.000 подпісаў у іх падтрымку, удзельнічалі ў распаўсюдзе матэрыялаў, пікетах у падтрымку кандыдатаў, сустрэчах з выбаршчыкамі.
«Маладая Беларусь» арганізавала незалежнае назіранне за выбарамі ў складзе кампаніі «За справядлівыя выбары». Арганізацыя вылучыла больш за 100 назіральнікаў.

2010
Правядзенне агульнанацыянальнай кампаніі «За незалежную Беларусь!». Кампанія была накіравана на папулярызацыю нацыянальных сімвалаў (бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня») і канцэпцыі незалежнасці краіны. Кампанія праводзілася на працягу 5-ці месяцаў, пачынаючы з 3-га лістапада 2009 года і прайшла ў 40 гарадах Беларусі.
Арганізацыя брала ўдзел у агульных грамадскіх мерапрыемствах і праводзіла ўласныя акцыі.
Арганізацыя брала ўдзел у агульных грамадскіх мерапрыемствах і праводзіла ўласныя акцыі.
2009
Рух быў афіцыйна заснаваны 28-га верасня 2008 г., у дзень парламенцкіх выбараў у Беларусі. Ідэя стварэння моладзевага руху належыць Артуру Фінькевічу, былому палітвязню і былому намесніку старшыні моладзевага руху «Малады фронт». Назва «Маладая Беларусь» упершыню з’явілася ў 2004 годзе. Так называўся перадвыбарчы блок, створаны перад парламенцкімі выбарамі ў Беларусі. Артур Фінькевіч тады быў адным з лідэраў вышэйзгаданага перадвыбарчага блока.
2008