Накірункі дзейнасці

Арганізацыя спалучае ў сваёй працы некалькі напрамкаў:

Сацыяльны накiрунак

Мы дапамагаем лакальным супольнасцям у Беларусі развіваць і ўдасканальваць сваю дзейнасць. Мэтай напрамка з'яўляецца аб'яднанне людзей у сферы лакальнага актывізму і навучанне ў адстойванні сваіх сацыяльных правоў, дапамога ў вырашэнні мясцовых праблем, накіраваных на паляпшэнне інфраструктуры, удзел у грамадскіх працэсах на мясцовым узроўні, уплыў на мясцовыя органы ўлады.

Правы чалавека накiрунак

Праца па абароне правоў грамадзян, барацьба з дыскрымінацыяй, узмацненне ролі правоў і свабод. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года арганізацыя аказала дапамогу больш за 500 пацярпелым людзям.

Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя накiрунак

Праекты, накіраваныя на захаванне прыроды, барацьбу з забруджваннем і кліматычнымі зменамі. Арганізацыя не падтрымлівае будаўніцтва і запуск атамнай АЭС на тэрыторыі Беларусі. З 2015 года быў праведзены шэраг лакальных і маштабныз кампаній, накіраваных на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў Беларусі.

Адукацыйты накiрунак

Падтрымка дадатковай адукацыі ў сферах экалогіі, урбаністыкі, мясцовага самакіравання, працы лакальных супольнасцяў. Мы арганізуем мерапрыемствы, якія дапамагаюць людзям узмацніць свае веды, што спрыяе развіццю грамадзянскай супольнасці, дзе роля кожнага асобнага грамадзяніна мае значэнне.

Інфармацыйны напрамак

Стварэнне і распаўсюджванне незалежнай інфармацыі, якая транслюе рэальныя падзеі ў Беларусі. Барацьба з расейскай і беларускай прапагандай.

Культура і нацыянальнае развіццё

Папулярызацыя беларускай мовы ў працы і камунікацыі, удзел у грамадскіх нацыянальных акцыях такіх, як Дзень Волі, Дзяды. Папулярызацыя нацыянальных сімвалаў дзякуючы правядзенню ўласных акцый.

Культура накiрунак

Кароткі тэкст пад булетным блокам

Удзел у штукі

Арганізацыя незалежнага назірання на выбарах з 2009 да 2015 года. Вылучэнне ўласных кандыдатаў на мясцовых і парламенцкіх выбарах. Падтрымка ў 2010 годзе незалежных кандыдатаў і дапамога ў кампаніі па зборы подпісаў.