Наша гісторыя

Фундацыя «Młoda Białoruś» падтрымлівае працу людзей унутры Беларусі ў сацыяльным накірунку, а таксама інфармацыйна дапамагае ў адаптацыі ў Польшчы беларусам і беларускам, якія выехалі з краіны.
2023
Арганізацыя падтрымала Украіну і ўкраінскі народ. Удзельніца каманды арганізавала ўласны валантэрскі праект у сацыяльных сетках Instagram і TikTok, накіраваны на барацьбу с прапагандай. Кароткія інфармацыйныя ролікі пра падзеі ў Беларусі, пра рэальнае стаўленне беларускага грамадства да вайны, пра актыўны ўдзел беларусаў і беларусак у дзеяннях, якія накіраваны на спыненне вайны і абарону Украіны. Відэа набралі вялікую колькасць праглядаў, самы папулярны ахапіў 3,5 млн. унікальных гледачоў. Праект існаваў без фінансавай падтрымкі.
2022
«Маладая Беларусь» арганізавала дапамогу больш за 500 людзям, якія пацярпелі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Была аказана юрыдычная, фінансавая, транспартная, інфармацыйная падтрымка. Пры супрацы арганізацыі з польскімі партнёрамі больш за 100 чалавек атрымалі медычную дапамогу ў Польшчы. Для людзей, якія атрымалі вельмі сур’ёзныя траўмы, былі арганізаваны краўдфандынгавыя кампаніі дапамогі праз сацыяльныя сеткі. У снежні быў выпушчаны фільм «Жыццё пасля выбараў: 9 гісторый пасля 9-га». У ім сабраны гісторыі 9 людзей, якія моцна пацярпелі пасля выбараў. Фільм паглядзелі 50 000 чалавек на YouTube.
2020
Вялася актыўная праца ў сацыяльным накірунку. Была аказана падтрымка шэрагу мясцовых ініцыятываў, якія займаліся вырашэннем сацыяльных праблем. Былі арганізаваны адукацыйныя мерапрыемствы, якія дамапагалі людзям вучыцца вырашаць мясцовыя праблемы самастойна, арганізоўваць працу ў сваёй лакальнай супольнасці і будаваць гарызантальныя сувязі. У жніўні 2019 года актывісты арганізацыі і мясцовыя жыхары дабіліся закрыцця сметніка ТБА Прудзішча. Сацыяльная кампанія вялася на пряцягу 3-х год. У выніку працы ў сацыяльным накірунку з’явілася некалькі мясцовых суполак, якія былі аб’яднаны ў рэсурсны цэнтр грамадскіх ініцыятыў.
2019
Вялася актыўная праца ў сацыяльным накірунку. Каманда арганізацыі дапамагла жыхарам мікрараёну Чыжоўка ў Мінску не дапусціць ушчыльнення тэрыторыі новымі дамамі, якія хацелі пабудаваць на месцы дзіцячай пляцоўкі. Удзел у «Маршы недармаедаў» - сацыяльных акцыях пратэсту жыхароў Беларусі супраць Дэкрэта № 3 (аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства). Пачатак кампаніі па закрыцці сметніка ТБА Прудзішча ў Мінску каля жылых мікрараёнаў Лошыцы і Чыжоўка.
2017
«Маладая Беларусь» сфакусавалася ў сваёй працы на сацыяльным накірунку. Такое рашэнне было прынятае на падмурку запытаў бенефіцыяраў. Людзі падчас розных электаральных кампаній выказвалі незадаволенасць сацыяльнымі аспектамі. Арганізацыя пачала дапамагаць жыхарам беларускіх гарадоў і мястэчак вырашаць рознага кшталту праблемы. Разам з тым, «Маладая Беларусь» узяла ўдзел у незалежным назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў складзе кампаніі «За справядлівыя выбары».
2015
Арганізацыя ўдзельнічала ў незалежным назіранні за мясцовымі выбарамі ў складзе кампаніі «За справядлівыя выбары». Незалежныя назіральнікі зафіксавалі больш за 50 розных парушэнняў. Рух «Маладая Беларусь» прыняў удзел у акцыі Дзень Волі. Апроч асноўнай тэматыкі акцыя была накіравана на падтрымку Украіны пасля пачатку вайны на Данбасе. Арганізацыя «Маладая Беларусь» зарэгістравала ў Польшчы фундацыю пад назвай «Młoda Białoruś».
2014
Каманда руху ўдзельнічала ў парламентскіх выбарах. Было вылучана каля 20 кандыдатаў. Таксамы было арганізавана незалежнае назіранне ў складзе кампаніі «За справядлівыя выбары».
2012
Уперыяд пасля выбараў арганізацыя праводзіла ўласныя акцыі. 25-га сакавіка з нагоды Дня Волі актывісты «Маладой Беларусі» вывесілі ў розных частках краіны больш за 20 бел-чырвона-белых сцягоў. 28-га снежня актывісткі арганізацыі выпусцілі каляндар з актуальнымі пытаннямі да дзейснай улады. Каляндар шырока разышоўся ў СМІ: пра яго напісалі незалежныя беларускія рэсурсы, а таксама буйныя парталы іншых краін. Сумарная колькасць праглядаў навін аб календары ў розных СМІ склала каля 1 млн. чалавек.
2011
Арганізацыя прыняла ўдзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі. «Маладая Беларусь» вылучыла 38 кандыдатаў. Рух далучыўся да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Больш за 120 сяброў «Маладой Беларусі» увайшлі ў ініцыятыўныя групы кандыдатаў у прэзідэнты Алеся Міхалевіча і Рыгора Кастусёва і сабралі больш за 12.000 подпісаў у іх падтрымку, удзельнічалі ў распаўсюдзе матэрыялаў, пікетах у падтрымку кандыдатаў, сустрэчах з выбаршчыкамі. «Маладая Беларусь» арганізавала незалежнае назіранне за выбарамі ў складзе кампаніі «За справядлівыя выбары». Арганізацыя вылучыла больш за 100 назіральнікаў.
2010
Правядзенне агульнанацыянальнай кампаніі «За незалежную Беларусь!». Кампанія была накіравана на папулярызацыю нацыянальных сімвалаў (бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня») і канцэпцыі незалежнасці краіны. Кампанія праводзілася на працягу 5-ці месяцаў, пачынаючы з 3-га лістапада 2009 года і прайшла ў 40 гарадах Беларусі. Арганізацыя брала ўдзел у агульных грамадскіх мерапрыемствах і праводзіла ўласныя акцыі.
2009
Рух быў афіцыйна заснаваны 28-га верасня 2008 г., у дзень парламенцкіх выбараў у Беларусі. Ідэя стварэння моладзевага руху належыць Артуру Фінькевічу, былому палітвязню і былому намесніку старшыні моладзевага руху «Малады фронт». Назва «Маладая Беларусь» упершыню з'явілася ў 2004 годзе. Так называўся перадвыбарчы блок, створаны перад парламенцкімі выбарамі ў Беларусі. Артур Фінькевіч тады быў адным з лідэраў вышэйзгаданага перадвыбарчага блока.
2008